Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Віталь Уткін.
«Усебеларускі народны сход — гэта інструмент, які дазволіць у рамках прававога поля пачуць голас і меркаванне ўсяго народа і прымаць адзінае рашэнне на самым высокім узроўні. І гэта рашэнне будзе абавязковым для выканання для ўсіх дзяржаўных органаў і дзяржінстытута ўлады, — адзначыў Віталь Уткін. — На гэтым сходзе кожны можа задаць пытанне па тых ці іншых напрамках. Тым больш у філасофію УНС кладуцца асноўныя пытанні, якія дазволяць захаваць нашу дзяржаву для простага чалавека і народа, вызначаючы стратэгію сацыяльна-эканамічнага, сацыяльна-палітычнага развіцця. Тое, што мы з вамі робім не адно дзесяцігоддзе, умацоўваючы нашу краіну эканамічна, выпрацоўваючы сваю сусветную палітыку. Гэта ўсё будзе працягвацца і далей. Гэта значыць, мы захоўваем пераемнасць пакаленняў. Будуць збірацца ўсе пласты насельніцтва, будуць абмяркоўвацца найбольш значныя пытанні. У УНС будзе магчымасць адмяняць нарматыўныя прававыя акты і іншыя рашэнні службовых асоб, якія будуць дзейнічаць насуперак інтарэсам нацыянальнай бяспекі, знешняй і ўнутранай палітыкі».
Праекты законаў «Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і «Аб Усебеларускім народным сходзе» з сённяшняга дня вынесеныя на грамадскае абмеркаванне і размешчаны ў спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі. Прапановы і заўвагі прымаюцца па 2 лістапада.
«Грамадскае абмеркаванне — гэта даўняя практыка для нашай краіны. Такі фармат падтрыманы на самым высокім узроўні. У кожнага чалавека ёсць магчымасць атрымаць праўдзівую інфармацыю ў процівагу той хлусні, якая сёння льецца ад заходніх палітыкаў і збеглых. А галоўнае, у кожнага ёсць магчымасць агучыць сваю пазіцыю і прапановы», — дапоўніў дэпутат.
Звязда, 24 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/157/66898
Текущая дата: 19.11.2024