Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі. У Беларусі свята адзначаецца ўпершыню.
Дарагія суайчыннікі!
Сёння ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі, прызначаны падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям`і.
Фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька - галава і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў.
У сучасным свеце менавіта асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі з дзяцінства выхоўваюць адказнасць, працавітасць, павагу да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю.
Упэўнены, новае свята ўмацуе аўтарытэт бацькоўства ў грамадстве і нараўне з Днём маці стане адной з любімых сямейных урачыстасцей.
Няхай у нас, мужчын, заўсёды хапае сіл на ўзорнае выкананне бацькоўскага абавязку дзеля будучыні дзяцей і працвітання любімай Беларусі.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/158/66833
Текущая дата: 19.11.2024