Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, адказваючы на пытанне пра фэйкі аб нібыта тайнай мабілізацыі ў краіне.
«Не звяртайце ўвагі на гэта. Мы сёння нікуды не збіраемся ісці. Генерал Хрэнін правільна і дакладна сказаў: калі вы не хочаце з намі ваяваць, значыць, вайны не будзе», — падкрэсліў беларускі лідар.
Калі ж хтосьці прыйдзе з вайной на беларускую зямлю, то, зразумела, што ўсе стануць на абарону краіны. «Куды дзявацца? Калі мы хочам абараніць сваю зямлю, свой дом, сваіх дзяцей. Не хочам — Hande hoch (рукі ўгору на нямецкай мове.) і пайшлі. Усё вельмі проста. Але на сённяшні дзень ніякай вайны. Нам яна не патрэбна. Палезуць — ну вось мы трэніруемся. Можна нас за гэта крытыкаваць, і мяне ў тым ліку. Але, я лічу, усё трэба рабіць, трэба разлічваць на свае сілы, — падкрэсліў беларускі лідар. — Я зноў не адмаўляў. Я рыхтуюся да вайны. 25 гадоў мінімум. Не я прыдумаў: хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Я і рыхтуюся як галоўнакамандуючы. Таму што патрабаванне будзе перш за ўсё з мяне».
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў апусціцца на зямлю і растлумачыў, як праходзіць мабілізацыя. Чалавек атрымлівае павестку або яму паведамляюць нейкім іншым шляхам, пасля чаго прыходзіць у ваенкамат. Там ужо, зыходзячы з яго ваенна-ўліковай спецыяльнасці, чалавека накіроўваюць у войскі.
«Няхай прывядуць хоць адзін прыклад, калі мы запрасілі чалавека ў ваенкамат, далі яму, груба кажучы, ружжо і адправілі ў часць, — прапанаваў беларускі лідар. — Няхай апусцяцца на зямлю і пакажуць вам, журналістам, куды мы накіравалі гэтых людзей. А вы паедзеце туды і пагаворыце з імі або пабудзеце на трэніроўках. Калі такія ёсць».

Прэзідэнт чарговы раз нагадаў, што Беларусь у гэтым выпадку зноў жа атрымлівае ўрокі з вопыту некаторых недахопаў мабілізацыі ў Расіі.
«Чалавеку паслалі павестку, а яго даўно няма. Некаторыя памерлі і іншае. Таму пастаўлена ваенным задача праз ваенкаматы адпрацаваць — першае — сістэму апавяшчэння. Не заўсёды павесткай па-даўнейшаму можна запрасіць чалавека. Значыць, гэта або SMS-паведамленне, або радыё, або праз кіраўнікоў і гэтак далей. Гэта значыць адпрацаваць шляхі, як дастукацца да чалавека, якога мы хочам мабілізаваць. Далей: знайшлі яго, запрасілі ў ваенкамат, удакладнілі, паглядзелі на яго — падыходзіць/не падыходзіць. Усё, ідзі, хлопец, адпачывай. Вось якая ў нас мабілізацыя: паклікалі, паглядзелі, абмерылі параметры, груба кажучы, ідзі працуй! Якая тут мабілізацыя?!» — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што пакуль проста ідзе зверка спісаў, і гэта робіцца кожны год на рэгулярнай аснове. Часам асобныя часці даўкамплектоўваюцца шляхам правядзення праверачных збораў. «Гэта мы праводзім гадамі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў у ваеннага кіраўніцтва, ці праводзіцца цяпер недзе праверачны збор. Яму далажылі, што не.
Прэзідэнт таксама нагадаў, што для Беларусі вельмі важная тэрытарыяльная абарона, і гэтаму напрамку ён заўсёды ўдзяляў асаблівую ўвагу. «Кожны павінен умець абараняць свой дом. Мы таксама праверкі гэтыя праводзілі», — сказаў ён.
І яшчэ адзін від войскаў на базе сельскіх саветаў — народнае апалчэнне. «Гэта значыць кожны павінен умець ваяваць, страляць. Як мая маці гаварыла: „Сынок, вучыся — за плячыма насiць не трэба“. У мяне і ў сям’і такі падыход, нягледзячы на тое што я Прэзідэнт. Мае дзеці ўсе ваенныя. І нават малодшы. Яны рыхтуюцца сябе абараніць і не толькі сябе — краіну трэба абараняць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
«Трэба супакоіцца. Кожны павінен рабіць сваю справу, калі мы хочам, каб не было вайны», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 21 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/158/66847
Текущая дата: 19.11.2024