Белорусский портал в Казахстане

Каля 150 найноўшых выданняў прадстаўлена ў Нацыянальнай бібліятэцы на выставе «Пяшчотная, мілая, добрая» да Дня маці



Выстава «Пяшчотная, мілая, добрая», прымеркаваная да Дня маці, адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамляецца на сайце ўстановы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 150 найноўшых выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, планіроўка, добраўпарадкаванне і стварэнне камфорту ў доме.

Асобны раздзел выставы «Геніяльныя маці ў гісторыі чалавецтва» прысвечаны жанчынам, якія выхавалі выбітных асоб: будучых дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, філосафаў, мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў.

Таксама на выставе прадстаўлены кнігі пра беларускіх жанчын-гераінь, якія выгадавалі пяць і больш дзяцей. Іх заслугі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і званнямі, павагай калектываў, у якіх яны працуюць або працавалі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, асабліва маладым жанчынам, якія атрымаюць шмат карысных саветаў і рэкамендацый.

Выстава працуе да 20 лістапада 2022 года.

Звязда, 12 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/159/66735
Текущая дата: 19.11.2024