Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры



Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь.

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Беларуская культура з’яўляецца ўнікальнай духоўнай скарбніцай народа, невычэрпнай крыніцай яго самабытнасці і нацыянальнай годнасці. Дасягненні айчынных майстроў складаюць каштоўны летапіс нашай гісторыі, уносяць значны ўклад у развіццё сусветнай творчай прасторы.

Ваша найвышэйшае прызначэнне — адраджэнне народных традыцый і рамёстваў, захаванне гістарычнай памяці, стварэнне новых сучасных твораў мастацтва і выхаванне таленавітай моладзі.

Упэўнены, вы і надалей будзеце працягваць слаўныя традыцыі сваёй прафесіі, з гонарам несці адказную місію па зберажэнні і памнажэнні культурных здабыткаў.

У гэты цудоўны дзень я жадаю вам усім натхнення, поспехаў у творчасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 9 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/160/66756
Текущая дата: 19.11.2024