Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пажылых людзей.
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей.
Гэтае свята — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў. Яркае сведчанне бязмежнай павагі да тых, хто з`яўляецца захавальнікам гістарычнай памяці і праўды, маральных асноў і багатых традыцый беларускага народа.
Аддаўшы шмат гадоў стварэнню Беларусі, выгадаваўшы дзяцей і ўнукаў, вы і сёння працягваеце ўносіць вялікі ўклад у развіццё краіны, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і жыццёвай мудрасцю, асабістым прыкладам выхоўваеце сапраўдных працаўнікоў і патрыётаў.
Вы заўсёды можаце разлічваць на ўсебаковую сацыяльную абарону і падтрымку. Павышэнне якасці жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага і дастойнага даўгалецця нязменна будуць найважнейшымі прыярытэтамі нашай дзяржаўнай палітыкі.
Жадаю вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнага цяпла ад зносін з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 30 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/161/66672
Текущая дата: 19.11.2024