Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ва ўмовах гібрыднай вайны, развязанай Захадам супраць Беларусі і Расіі, роля мытных органаў краіны ўзрасла шматразова. Упэўнены, што супрацоўнікі службы, якіх заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм, стойкасць і ўменне аператыўна рэагаваць на любыя змяненні сітуацыі, гэта добра разумеюць і зробяць усё, каб забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржавы, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і стабільную работу працоўных калектываў», — гаворыцца ў віншаванні.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія аддалі многія гады жыцця станаўленню і развіццю беларускай мытні, а сёння перадаюць свой вопыт і веды маладому пакаленню.
«Дзякую вам за добрасумленную працу, адданасць справе і службоваму абавязку. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Міру і дабра вам і вашым сем’ям!» — падкрэсліў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём мытніка
Кіраўніцтву, асабоваму складу і ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём мытніка.
Ва ўмовах гібрыднай вайны, развязанай Захадам супраць Беларусі і Расіі, роля мытных органаў краіны ўзрасла шматразова. Упэўнены, што супрацоўнікі службы, якіх заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм, стойкасць і ўменне аператыўна рэагаваць на любыя змяненні сітуацыі, гэта добра разумеюць і зробяць усё, каб забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржавы, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і стабільную работу працоўных калектываў.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія аддалі многія гады жыцця станаўленню і развіццю беларускай мытні, а сёння перадаюць свой досвед і веды маладому пакаленню.
Дзякую вам за добрасумленную працу, адданасць справе і службоваму абавязку.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Міру і дабра вам і вашым сем’ям!
Аляксандр Лукашэнка
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/162/66543
Текущая дата: 19.11.2024