Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч пракаментаваў чуткі аб магчымасці мабілізацыі ў Беларусі ў сувязі з абвяшчэннем частковай мабілізацыі ў Расіі.
«Мабілізацыя — гэта не пра нас, пра народ Беларусі і краіна мабілізаваны і так. І гатовыя, вядома, не дай бог, даць адпор тымі сіламі і сродкамі, якія для гэтага прызначаныя: тым сілавым блокам, тым складам мірнага часу, які сёння выконвае задачы па абароне сваёй краіны і канстытуцыйнага ладу на сваёй тэрыторыі», — сказаў Аляксандр Вальфовіч, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, якая адбылася 21-га верасня ў Маскве.
Звязда, 21 верасня 2022
Звязда, 21 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/162/66630
Текущая дата: 19.11.2024