Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Паводле слоў міністра, як і чакалася, некаторы рост захваральнасці ёсць, і гэта звязана ў тым ліку з умовамі надвор`я. "У гэты час заўсёды рост інфекцыйнай захваральнасці", - падкрэсліў ён.
"Цяпер невялікі рост існуе, але ён значна меншы, чым у мінулым годзе. Мы працуем у спакойным рэжыме", - сказаў Дзмітрый Піневіч.
Ён таксама заўважыў, што ў параўнанні з нагрузкай, якую адчувалі медыкі летам, цяпер яна, вядома, вышэйшая.
Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, прадстаўніцы БСЖ "Беллегпрама" вырашылі падтрымаць медыкаў, якія сутыкаюцца з рознымі інфекцыямі, у тым ліку каранавіруснай. Медыцынскім работнікам Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы г.Мінска былі перададзены сродкі індывідуальнай аховы.
14 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/163/66508
Текущая дата: 19.11.2024