Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае суграмадзян адкласці асабістае ўбок і зрабіць усё для захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што на беларускіх землях у розныя часы ішлі разборкі буйных сусветных гульцоў. "Ну а мы, пры чым мы? Дык вось гэта галоўны ўрок для ўсіх. Для нас, хто жыве на тэрыторыі Беларусі. Для праўладных і не. Для апазіцыянераў і збеглых. Мы павінны запомніць: калі мы не возьмем галаву ў рукі, то ў гэтым вось цяперашнім перадзеле свету мы зноў будзем у гэтым страшным палітыка-эканамічным замесе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што над ім крыху стаяць падзеі саміту ШАС, які прайшоў напярэдадні ў старажытным горадзе Самаркандзе ва Узбекістане. "Вось там асабліва адчуваеш, калі сядзіш сярод кіраўнікоў дзяржаў, нерв эпохі. Там ты асабліва адчуваеш: наша зямля! Колькі б нас ні было - 10-12-20 мільёнаў - памерці павінны, але захаваць яе для сваіх дзяцей. У адваротным выпадку будзем зноў пад бізуном гарбаціцца стагоддзямі. Пакуль не складзецца сітуацыя, калі складзецца, што мы зноў станем незалежнымі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вось у чым момант. І ўрок адзін: нас не будуць штурхаць то ўлева, то ўправа, то з Усходу на Захад, дзяліць і рэзаць, калі мы будзем жыць на сваёй зямлі, будзем яе шанаваць, нікому не аддаваць. І будзем свята захоўваць свой суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй. Таму асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава!" - заклікаў Прэзідэнт.

17 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/163/66527
Текущая дата: 19.11.2024