Белорусский портал в Казахстане

Каранкевіч заявіў пра ўзрослую цікавасць беларусаў да электратранспарту



Цікавасць беларусаў да электратранспарту расце. Пра гэта перад пачаткам электраралі MinskElectro-2022 на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Міністр адзначыў, што цікавасць беларусаў да электратранспарту расце. «Вынікі бачныя нават па колькасці электрамабіляў, якія набываюць грамадзяне. Людзі бачаць у гэтым экалагічна чысты транспарт», — сказаў Віктар Каранкевіч.

Міністэрства праводзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю электратранспарту, у тым ліку і сённяшняе электраралі Minsk Electro — 2022.

«Павялічваюцца і аб’ёмы спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі для электратранспарту. За сем месяцаў 2022 года гэты паказчык вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года з 5,8 млн кВтч да 8 млн кВтч», — канстатаваў Віктар Каранкевіч.

Звязда, 10 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/164/66465
Текущая дата: 19.11.2024