У Оршы па гарачых слядах раскрыта жорсткае забойства, паведамілі ў МУС.
Днём 26 жніўня на пульт Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы паступіў сігнал: спрацавала сігналізацыя ў адным з паштовых аддзяленняў. Нарад на месцы выявіў задымленне ў памяшканні і труп жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання і ўстанавілі: невядомы зайшоў у аддзяленне, калі іншых наведвальнікаў не было, па-зверску забіў работніцу і выкраў з касы больш за Br3 тыс.каб схаваць сляды злачынства, мужчына падпаліў памяшканне.
«Для кіраўніцтва аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі на месца прыбыў асабіста міністр унутраных спраў Іван Кубракоў», — удакладнілі ў МУС.
Падазраванага ўстанавілі. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы за крадзяжы, хуліганства, разбой і забойства 71-гадовы жыхар Оршы. Пры затрыманні ён паспрабаваў схавацца. Супрацоўнікі ўжылі зброю. З агнястрэльнымі раненнямі мужчыну шпіталізавалі.
У МУС дадалі, што ў цяперашні час працягваецца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, каб устанавіць усе абставіны здарэння.
Звязда, 27 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/167/66298
Текущая дата: 19.11.2024