Белорусский портал в Казахстане

У Асіповіцкім раёне работнік сельгаспрадпрыемства выкраў амаль 500 кг збожжа



Аб гэтым паведамляецца на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама.

На днях асіповіцкія праваахоўнікі выявілі факт крадзяжу збожжа з тэрыторыі сельскагаспадарчай арганізацыі. Падчас агляду домаўладання 26-гадовага жыхара аграгарадка Свіслач у хляве былі выяўленыя мяшкі са збожжавымі культурамі: тут захоўвалася амаль 500 кг трыцікале.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына з’яўляецца супрацоўнікам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. У пэўны момант ён скарыстаўся тым, што яго ніхто не бачыць і выкраў мяшкі з зернетока. Выкрадзенае зерне ён перавёз у хлеў на асабістым мотаблоку і планаваў прадаць.

Сваімі дзеяннямі работнік прычыніў шкоду сельгаспрадпрыемству. Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Звязда, 22 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/168/66186
Текущая дата: 19.11.2024