Белорусский портал в Казахстане

Беларусь інфармавала ААН аб непрымальнасці палітычна ангажыраваных высноў даклада па Ryanair



Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб`яднаных Нацый Антоніу Гутэрышам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"Беларускі дыпламат інфармаваў кіраўніка ААН аб непрымальнасці палітычна ангажыраваных высноў даклада рабочай групы Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі па расследаванні інцыдэнту, звязанага з пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у аэрапорце Беларусі 23 мая 2021 года", - праінфармавалі ў МЗС.

Валянцін Рыбакоў перадаў кіраўніку арганізацыі памятную запіску аб пазіцыі Беларусі па гэтай сітуацыі.

У час сустрэчы таксама была закранута праблематыка наступстваў міжнароднай харчовай бяспекі ва ўмовах санкцыйнага націску.

16 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/169/66180
Текущая дата: 19.11.2024