Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 2 кастрычніка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 90 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 кастрычніка

У 1323 годзе князь Гедымін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння.
У 1413 годзе была заключана Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ.
У 1930 годзе ў Гродне выйшаў з друку першы нумар грамадска-культурнага часопіса "Беларуская думка".

Хто нарадзіўся 2 кастрычніка

1828 год: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання.
1948 год: Сямён Дамарад, беларускі мастак-манументаліст.

Таксама сёння нарадзіўся ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі Махатма Гандзі.

2 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Трафіма, Зосіма і Савація. У народзе яны лічыліся заступнікамі пчол.

Калі цёплае надвор`е захоўвалася да гэтай пары, вуллі прыбіралі на Савація (праз 8 дзён, 10 кастрычніка). Увесь гэты тыдзень збіралі мёд. Потым вуллі састаўлялі ў пчальнік і рыхтавалі іх да надыходзячых халадоў. Па тым, наколькі шчыльна пчолы заляплялі ляток, прадказвалі, якой будзе зіма: калі адтуліна зусім маленькая, гэта значыць, будзе мароз.

Моладзь у гэтыя дні ладзіла вячоркі: хлопцы частавалі мёдам дзяўчын, заляцаліся. Казалі: "На Трафіма шчасце не праходзіць міма". Таксама спраўляліся вяселлі.

Sputnik, 2 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/17/75425
Текущая дата: 28.12.2024