Такія дадзеныя прыведзены на спецыяльнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паводле актуальнай інфармацыі, у лясных масівах Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей можна бываць свабодна.
Абмежаванні ўведзены ў Гродзенскай вобласці - у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У Брэсцкай вобласці абмежаванні на наведванні лясоў цяпер дзейнічаюць у сямі раёнах. У прыватнасці, у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах. У Гомельскай вобласці дазволена бываць у лясах Кармянскага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Светлагорскага і Веткаўскага раёнаў. У дзевяці раёнах гэтага рэгіёна ўведзены абмежаванні, яшчэ ў сямі - забарона на наведванне лясных масіваў.
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/172/65925
Текущая дата: 19.11.2024