Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання гандлёвага цэнтра "Сталіца".
Кіраўніку дзяржавы было даложана, што свабодных месцаў у гандлёвым цэнтры "Сталіца" цяпер практычна не засталося - яны ўсе запоўнены, і пераважна айчыннымі брэндамі. Прадстаўлены шырокі асартымент тавараў нацыянальных вытворцаў: адзення і абутку, сувеніраў, дамашняга тэкстылю, посуду, аксесуараў, харчовых тавараў, мэблі і шмат іншага.
"Тое, што зрабілі нарэшце за час існавання гэтага аб`екта беларускі гандлёвы цэнтр - гэта ўжо добра", - адрэагаваў кіраўнік дзяржавы. Такі ж аб`ект Прэзідэнт даручыў зрабіць і на месцы даўгабуда "Магніт Мінска" на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Комплекс пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе. З таго часу работы так і не былі завершаны.
"Трэба стварыць такі ж, па гэтым прынцыпе, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Беларускае, беларускае і беларускае. Нас ніхто не папракне з іншаземцаў. Пайшлі - ідзіце. Мы будзем прадаваць сваё. Таму там павінен быць такі ж гандлёвы цэнтр".
"Трэба стварыць такі ж, па гэтым прынцыпе, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Беларускае, беларускае і беларускае. Нас ніхто не папракне з іншаземцаў. Пайшлі - ідзіце. Мы будзем прадаваць сваё. Таму там павінен быць такі ж гандлёвы цэнтр".
Работы на месцы даўгабуда Прэзідэнт даручыў пачаць у бліжэйшы час, не зацягваць гэты працэс.
"Трэба выбудоўваць палітыку так, каб прыярытэт быў беларускаму", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/173/65882
Текущая дата: 19.11.2024