Белорусский портал в Казахстане

Беларусь аднаўляе верыфікацыйную дзейнасць па кантролі над узбраеннямі



З 20 чэрвеня Рэспубліка Беларусь аднаўляе верыфікацыйную дзейнасць у рамках дзеючых міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

20-га чэрвеня паведамленні аб яе аднаўленні накіраваны ўсім дзяржавам - удзельніцам АБСЕ.

Прыняцце рашэнняў аб забеспячэнні замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца на парытэтнай аснове.

20 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/179/65496
Текущая дата: 20.11.2024