Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені-маі пабудавалі 16,2 тыс. кватэр



Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-маі 2022 года пабудавалі 16,2 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1481 тыс. кв.м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 613,1 тыс. кв.м, або 41,4 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 459,7 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 461,7 тыс. кв.м жылля, або 31,2 працэнта ад агульнага ўводу па Беларусі.

20 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/179/65504
Текущая дата: 20.11.2024