Белорусский портал в Казахстане

Што будзе с цэнамі на соль у Беларусі?



У Беларусі рэзкага росту цэн на соль не прадбачыцца. Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала СТБ.

Алег Жыдкоў нагадаў, што сёння соль вытворчасці Украіны ў Беларусі адсутнічае па зразумелым прычынам. Увесь аб’ём, які краіна атрымоўвала ў якасці дадатковай ёмістасці рынку, з лішкам замяняецца ўласнай вытворчасцю – на прадпрыемстве «Мазырсоль».

Сёння аб’ём здабычы прадпрыемствам солі павялічаны, аб’ём вытворчасці фасаванай солі павялічаны на 20%, і прадпрыемства працуе ў кругласутачным рэжыме ў бесперапынным цыкле сем дзён на тыдзень. Аб’ём вырабленай солі па фасоўцы складае да 320 тон кожныя суткі, гэта значыць уся гэтая соль пастаўляецца на ўнутраны рынак без якіх-небудзь абмежаванняў.

«Кошт солі сёння абсалютна адэкватны, рэзкага істотнага росту цэн на дадзеную пазіцыю не прадбачыцца», – запэўніў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, усё, што тычыцца жадання спажыўцоў купляць звыклую павараную соль, то тут таксама плячо падстаўляе прадпрыемства «Беларуськалій», якое таксама з’яўляецца вытворцам каменнай солі і займае да 20% нашага ўнутранага рынку па рэалізацыі гэтай пазіцыі.

Звязда, 5 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/182/65304
Текущая дата: 20.11.2024