Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць дзвюх выдавецтваў, паведамілі ў ведамстве.
«Міністэрствам інфармацыі выяўлена, што ў парушэнне п.3 арт.28 закона ад 29 снежня 2012 года № 8-З „Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь“ таварыствам з абмежаванай адказнасцю „Лімарыус“ і прыватным выдавецкім унітарным прадпрыемствам „Кнігасбор“ былі парушаны тэрміны зварота ў Міністэрства інфармацыі з апавяшчэннем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў», — распавялі ў ведамстве.
На падставе загада Мінінфарма з 16 мая тэрмінам на 3 месяцы прыпынена дзейнасць, якая ажыццяўляецца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Лімарыус» і прыватным выдавецкім унітарным прадпрыемствам «Кнігасбор» у адпаведнасці з выдадзенымі пасведчаннямі аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўцоў друкаваных выданняў.
Звязда, 13 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/188/64917
Текущая дата: 20.11.2024