Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь за суткі прайшлі 159 украінцаў, большасць транзітам праз ЕС



За суткі ў Беларусь прайшло 159 грамадзян Украіны, большасць транзітам праз Еўрасаюз. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

«З 6.00 4 мая да 6.00 5 мая ў нашу краіну прайшло 159 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — двое, транзітам праз Польшчу — 133, Літву — 22, Латвію — двое», — распавялі ва ўстанове.

У ДПК нагадалі, што замежнікам, якія прыбываюць у Беларусь з-за сацыяльна-палітычнага становішча ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду ў нашу краіну не патрэбны ПЦР-тэст (сертыфікат).

Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.

Звязда, 5 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/191/64773
Текущая дата: 20.11.2024