На беларуска-літоўскай мяжы збіты беспілотны лятальны апарат, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь.
«Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 красавіка на мяжы з Літвой. Пагранічны нарад падчас нясення службы заўважыў квадракоптар, які накіроўваўся з літоўскага боку на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У мэтах недапушчэння парушэння паветранай прасторы і спынення супрацьпраўнай дзейнасці пагранічнікі адкрылі агонь па паветранай цэлі. У выніку, квадракоптар быў збіты», — гаворыцца ў паведамленні.
Звязда, 14 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/194/64538
Текущая дата: 20.11.2024