Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі прыпыняюць плацяжы недружалюбным замежным рэзідэнтам



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка падпісаў указ нумар 137 «Аб выканаўчых дакументах». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на абарону нацыянальных суб’ектаў гаспадарання ад спісання з іх рахункаў сродкаў па патрабаваннях рэзідэнтаў замежных дзяржаў, якія ажыццяўляюць адносна беларускіх юрыдычных або фізічных асоб недружалюбныя дзеянні.

Указам прыпыняецца выкананне выканаўчых дакуметаў, вынесеных на карысць такіх рэзідэнтаў. Акрамя таго, уводзіцца абавязак банкаў і іншых фінансавых арганізацый адмаўляць у прыёме падаваемых гэтымі рэзідэнтамі самастойна плацежных патрабаванняў па выканаўчых дакументах без акцэпту плацельшчыка.

Звязда, 7 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/195/64461
Текущая дата: 20.11.2024