У Ленінскі РАУС Магілёва з заявай звярнуўся 20-гадовы хлопец, які адпачываў у адным з бараў горада.
Пакінуўшы на барнай стойцы свой кашалёк, ён адлучыўся, а калі вярнуўся, то выявіў, што 100 долараў, 800 еўра, 50 рублёў бясследна зніклі. Агульная сума нанесенага ўрону была ацэнена ў суму каля 2700 рублёў.
Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, удалося высветліць, што чужымі грашыма завалодаў яшчэ адзін наведвальнік начной установы, 23-гадовы раней ужо судзімы індывідуальны прадпрымальнік. Выявіўшы кашалёк з наяўнасцю, ён забраў яго з сабой і расплачваўся імі за дарагі алкаголь і напоі.
Пасля гэтага праваахоўнікі знайшлі ў затрыманага хлопца толькі 50 рублёў: астатнія грошы зламыснік паспеў выдаткаваць.
Пасля гэтага праваахоўнікі знайшлі ў затрыманага хлопца толькі 50 рублёў: астатнія грошы зламыснік паспеў выдаткаваць.
Падобны выпадак адбыўся з 32-гадовай рабочай адной з арганізацый горада, якая расказала, што ў яе быў выкрадзены пакінуты без нагляду кашалёк. Інцыдэнт здарыўся пасля таго, як жанчына наведала адно з паштовых аддзяленняў горада.
Сышчыкі высветлілі, што кашалёк з грашыма на агульную суму ў 250 рублёў забрала 65-гадовая магіляўчанка, якая таксама прыходзіла на пошту па сваіх справах у адзін час з заяўніцай. Заўважыўшы, што ў апошняй выпаў з сумкі кашалёк, жанчына не стала паведамляць аб гэтым уладальніцы, а неўзаметку падабрала яго. Пасля чужыя грошы мясцовая жыхарка патраціла на асабістыя патрэбы.
Зараз у дачыненні да магілёўцаў заведзены крымінальныя справы, следчымі дадзена прававая ацэнка.
Сяргей Расолька, 30 сакавіка 2022
Звязда
Звязда
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/197/64373
Текущая дата: 20.11.2024