Больш за тысячу грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь за мінулыя суткі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
З 6.00 29 сакавіка па 6.00 30 сакавіка ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 1027 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 119, праз Літву — 7, праз Латвію — 3.
Беларускі бок працягвае аказваць неабходную дапамогу грамадзянам, якія прыбываюць з украінскай тэрыторыі. У прыватнасці, Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ва ўзаемадзеянні з МНС разгорнуты мабільныя пункты абагравання ў Гомельскай вобласці паблізу вёскі Гдзень і пункта спрошчанага пропуску «Паддабранка». Учора пачаў функцыянаваць аналагічны комплекс паблізу пагранперахода «Новая Гута». На месцах кругласутачна дзяжураць ратавальнікі, медработнікі і валанцёры Чырвонага Крыжа.
Таксама кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб дазволе замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, бязвізавага ўезду ў Беларусь да 15 красавіка ўключна.
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.
Звязда, 30 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/197/64551
Текущая дата: 20.11.2024