Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты маштабны і аўтарытэтны форум займае асаблівае месца ў сучаснай культуры не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

"Пастаянна развіваючыся, пашыраючы дыяпазон краін-удзельніц, ён застаецца верным сваім традыцыям, у аснове якіх ляжаць прынцыпы духоўнасці і гуманізму, - гаворыцца ў прывітанні. - Візітнай карткай фестывалю заўсёды былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, імкненне да пазнання чалавечых каштоўнасцей, адкрыты і зацікаўлены дыялог творчай інтэлігенцыі, прызнаных майстроў і маладога пакалення".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што "Лістапад" у гэтым годзе чарговы раз стане сапраўдным святам для аматараў кіно і прымножыць колькасць сяброў і паклоннікаў.

1 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/2/50444
Текущая дата: 28.04.2024