Белорусский портал в Казахстане

Мінчукоў запрашаюць паўдзельнічаць у апытанні аб стане навакольнага асяроддзя горада



Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў Мінска прыняць удзел у апытанні пра стан навакольнага асяроддзя ў сталіцы.

Вынікі анкетавання дапамогуць спецылістам убачыць, якой экалагічнай інфармацыі не хапае жыхарам горада, і зразумець, як павысіць экалагічную свядомасць грамадзян.

Анкету можна адправіць да 31 снежня 2019 года, запоўніўшы анлайн-форму ці выслаць яе на адрас камітэта ў фармаце файла .doc на e-mail: minskpriroda@gmail.com ці поштай (г. Мінск, 220026, вул. Пляханава, 18).

Звязда, 2 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/2/50480
Текущая дата: 02.05.2024