Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг



Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнай акадэміі навук.

«У цяперашні час рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць навукоўцы НПЦ НАН па біярэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам», — гаворыцца ў паведамленні.

На сённяшні дзень у краіне апісана больш як 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды і біяразнастайнасці беларускія навукоўцы цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая) быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята — павысіць дасведчанасць соцыума ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему беззваротнага знікнення на Зямлі шматлікіх прадстаўнікоў флоры і фауны.

Звязда, 22 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/2/53640
Текущая дата: 06.05.2024