Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 106 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слоя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 верасня
У 1658 годзе быў заключаны Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і казацкім гетманам Іванам Выгоўскім.
У 1697 годзе Аўгуст Моцны стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
Хто нарадзіўся 16 верасня
1859 год: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
1931 год: Пётр Лысенка, беларускі археолаг, даследчык культуры дрыгавічоў і Тураўскай зямлі.
Таксама сёння нарадзіліся рускі палкаводзец Міхаіл Кутузаў і амерыканскі кінаакцёр Мікі Рурк.
16 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Васілісу, якая ва ўзросце 9 гадоў загінула за сваю веру ў Хрыста. Таксама ў гэты дзень шануецца памяць святапакутніка Анфіма і дзевы Домны.
16 верасня наводзілі парадак у хаце і гаспадарчых пабудовах. Лічылася, што калі пазбавіцца смецця і старых рэчаў, у дом прыйдзе дабрабыт. Гаспадыні ў гэты дзень спальвалі старую вопратку або аддавалі яе жабракам, а яшчэ добрую чысцілі і мылі.
Добрае надвор`е 16 верасня сведчыла пра тое, што вясна ў наступным годзе прыйдзе позна. Дождж у другой палове дня абяцаў нянаснае надвор`е на бліжэйшы час, а калі сонейка на захадзе было чырвоным, хутка будзе халадаць.
Sputnik, 16 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/20/75234
Текущая дата: 29.12.2024