З 20 гадзін 7 сакавіка на пагранпераходзе «Аляксандраўка» Нараўлянскага раёна звярнуліся па дапамогу 47 грамадзян Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».
Усе, хто звярнуўся — з пасёлка Гастомель. Гэта сем’і з маленькімі дзецьмі, пажылыя людзі. Распавядаюць: «Стаміліся баяцца, жыць у падвалах. Да беларускай мяжы бежанцам па гуманітарным калідоры дапамаглі дабрацца расійскія ваенныя. Да раніцы тых украінскіх мігрантаў, каго не сустрэлі родныя і знаёмыя, рассялілі ў гасцініцы Нароўлі і Мазыра», — удакладняецца ў паведамленні.
На гэты момант вырашаюцца пытанні афармлення рэгістрацыйных дакументаў тым, хто застанецца ў Беларусі. Таксама прадумваюцца аптымальныя варыянты далейшага транзіту для тых, хто мае намер адправіцца ў трэція краіны.
Звязда, 8 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/206/63864
Текущая дата: 20.11.2024