Белорусский портал в Казахстане

З 4 сакавіка ў Беларусь з Украіны прыбылі 557 грамадзян



Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

З 6.00 4 сакавіка па 6.00 9 сакавіка ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прайшлі 367 грамадзян Беларусі, 167 грамадзян Украіны і 23 грамадзяніна іншых дзяржаў. Усяго з 24 лютага ў нашу краіну з Украіны прыбылі 1515 чалавек: 842 грамадзяніна Беларусі, 450 грамадзян Украіны і 223 грамадзяніна іншых дзяржаў.

Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Прыпыненне дзеяння ўкраінскіх памежных пераходаў негатыўна адбіваецца на магчымасці накіравання ў Беларусь грамадзян, якія знаходзяцца ў Украіне.

«Па пытаннях бяспечнага выезду з Украіны і выбару транзітнага маршруту руху ў Беларусь рэкамендуем звяртацца ў Міністэрства замежных спраў Беларусі», — заявілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Звязда, 9 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/206/63880
Текущая дата: 20.11.2024