Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у сакавіку прыёмы грамадзян у рэгіёнах



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук правядзе прыём грамадзян 9 сакавіка ў Докшыцкім райвыканкаме, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў — 16 сакавіка ў Крычаўскім райвыканкаме, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган — 17 сакавіка ў Слуцкім райвыканкаме.

18 сакавіка міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў выслухае пытанні і звароты грамадзян у Столінскім райвыканкаме, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка — у Бабруйскім райвыканкаме, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо — у Браслаўскім райвыканкаме.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правядзе прыём грамадзян 25 сакавіка ў Лельчыцкім райвыканкаме, міністр замежных спраў Уладзімір Макей — 31 сакавіка ў Дзяржынскім райвыканкаме.

Звязда, 4 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/207/63785
Текущая дата: 20.11.2024