Белорусский портал в Казахстане

Сям’я з Латвіі звярнулася да беларускіх пагранічнікаў за дапамогай з выездам з Украіны



Грамадзяне Латвіі прыехалі на беларускую мяжу з Украіны, каб вярнуцца дадому, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

У Дзяржпагранкамітэце праінфармавалі, што сям’я замежнікаў з двума дзецьмі прыехала ў Беларускі пункт пропуску «Весялоўка» з тэрыторыі Украіны. Грамадзяне Латвіі звярнулася да беларускіх пагранічнікаў з просьбай прапусціць іх у Беларусь для далейшага руху на радзіму.

Мужчына растлумачыў, што яны з сям’ёй знаходзіліся на ўкраінскай тэрыторыі ў Чарнігаўскай вобласці і не змаглі вярнуцца ў Латвію з прычыны падзей, якія адбываюцца. Для бяспечнага вяртання замежнікі вырашылі прыехаць на беларускую мяжу і папрасіць аб садзейнічанні ў перасячэнні мяжы.

Нягледзячы на адсутнасць беларускіх віз, уся сям’я прапушчана ў Беларусь для транзітнага руху ў Латвію.

Звязда, 4 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/207/63786
Текущая дата: 20.11.2024