Група валанцёраў звярнулася да ўсіх неабыякавых беларусаў сабраць прадукты, дзіцячыя рэчы, медыкаменты для дастаўкі ў памежную Дабранку, сведчыць інфармацыя Гомельскага аблвыканкама.
Гомельскі абласны Чырвоны Крыж таксама прымае дапамогу для мігрантаў, якія прыбываюць да нас.
Дарэчы, жыхары Гомеля таксама стварылі Тelegram-чат «Дапамога украінскім дальнабойшчыкам ў РБ», дзе людзі збіраюць дапамогу кіроўцам грузавікоў, якія не могуць вярнуцца на радзіму.
Звязда, 5 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/207/63804
Текущая дата: 20.11.2024