У Мазырскую ЦРБ даставілі параненую жанчыну з дзіцем. Экіпаж хуткай дапамогі прывёз яе з украінска-беларускай мяжы, паведамляе Telegram-канал «Гомельшчына афіцыйна».
Паводле звестак галоўнага лекара Азёрскай ЦРБ Наталлі Цішковай, сёння раніцай на машыне хуткай дапамогі ад украінска-беларускай мяжы даставілі ў прыёмнае аддзяленне параненую жанчыну з дзіцем 2006 года нараджэння. Дзяўчынка не пацярпела.
Жанчыне аказалі ў шпіталі своечасовую дапамогу. Цяпер яе жыццю нішто не пагражае.
«Аднаўленне здароўя жанчыны — у клапатлівых руках мазырскіх медыкаў. Украінка ўдзячная расійскім вайскоўцам, якія аператыўна эвакуяавалі і давезлі яе да мяжы, а таксама беларускім медыкам — за дапамогу і ўвагу», — удакладняецца ў паведамленні.
Звязда, 6 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/207/63809
Текущая дата: 20.11.2024