Аб гэтым паведамляе Telegram-канал «Гомельшчына афіцыйна».
Малы Багдан з’явіўся на свет 3-га сакавіка ў 12.42 у Мазырскім радзільным доме. «Яго мама, украінка Юлія, вымушаная была ўчора спешна пакінуць родныя мясціны. Да мяжы з Беларуссю ёй дапамаглі дабрацца расійскія салдаты, да мазырскай бальніцы — машына хуткай медыцынскай дапамогі», — удакладняецца ў паведамленні.
Спецыялісты адказна выканалі сваю працу. Як тлумачаць лекары, пасля кесарава сячэння мама і дзіця адчуваюць сябе добра.
Акушэр-гінеколаг Людміла Яцко, якая прымала роды падзялілася з журналістамі тэлеканала «Мазыр»: «Аказанне экстраннай дапамогі для спецыялістаў радзільні не рэдкасць, тут умеюць клапаціцца аб мамачках і малых».
Звязда, 3 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/208/63781
Текущая дата: 20.11.2024