Такое меркаванне агучыў пасля галасавання памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
«Усе тыя змяненні, якія прапанаваны для ўнясення ў Канстытуцыю, закранаюць сферы жыцця кожнага чалавека. Менавіта таму мы адзначаем небывалую актыўнасць грамадзян. Людзі ідуць без разнарадак, самі, спакойна, разгрупавана па днях», — адзначыў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці.
Юрый Караеў падзяліўся, што прыйшоў аддаць свой голас менавіта сёння, у асноўны дзень галасавання, з-за атмасферы свята.
«На ўчастках спакойна, ціха, добразычлівая атмасфера, людзі ў добрым настроі. І надвор’е адпавядае нашаму святу. Адчуваецца ва ўсім, што мы выбіраем сваё жыццё самі. Нам ніхто нічога не дыктуе. Ёсць сувязь улады з народам», — дадаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці.
Ён таксама адзначыў, што абмеркаванне дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю Беларусі было вельмі актыўным. І, на яго погляд, менавіта таму насельніцтва разумее неабходнасць зрабіць свой выбар.
Звязда, 27 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/209/63682
Текущая дата: 20.11.2024