Белорусский портал в Казахстане

За заклікі да пратэстаў затрымалі 14 чалавек – кіраўнік МУС



Паводле слоў Кубракова, абстаноўка ў цэлым па краіне і на ўчастках спакойная, праваахоўныя органы кантралююць сітуацыю.

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў папярэдзіў аб адказнасці за парушэнне парадку і заклікі да пратэстаў.

"На 16:00 аператыўная абстаноўка ў краіне спакойная, што датычыцца выбарчых участкаў, то аператыўная абстаноўка таксама знаходзіцца пад кантролем", - заявіў кіраўнік МУС журналістам у нядзелю.

Ён адзначыў, што ў сетцы былі заклікі да пратэстаў, аднак праваахоўныя органы аператыўна адрэагавалі на гэта.

"Былі заклікі ў сетцы інтэрнэт, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў гэтая інфармацыя была адпрацавана", - сказаў ён, удакладніўшы, што былі затрыманы 14 чалавек за заклікі да пратэстаў.

"Хачу падзякаваць нашым грамадзянам, яны на гэтыя ўгаворы не паддаліся", - сказаў ён.

Пры гэтым міністр адзначыў, што за дзень былі затрыманні за нязначныя адміністрацыйныя правапарушэнні.

"Усе людзі, якія заклікалі да несанкцыянаваных масавых беспарадкаў, затрыманы, падраздзяленнямі СК узбуджана крымінальная справа. У ходзе расследавання дзеянням гэтых асоб будзе дадзена прававая ацэнка", - сказаў Кубракоў.

Зафіксаваны факты непадпарадкавання супрацоўнікам органаў
У СК пацвердзілі факт працы па крымінальных справах і адзначылі, што праводзіцца праца і з іншымі затрыманымі за парушэнне грамадскага парадку, у тым ліку ўстанаўліваецца дачыненне да ўчынення злачынстваў. Дзеянні затрыманых будуць кваліфікаваны па адпаведных артыкулах КК.

"Па ўсёй краіне сумесна з органамі ўнутраных спраў устанаўліваюцца іншыя актыўныя ўдзельнікі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", - расказалі ў Следчым камітэце.

Там адзначылі, што следчыя зафіксавалі факты непадпарадкавання і супраціўлення супрацоўнікам праваахоўных органаў. Узбуджаны крымінальныя справы.

Напаміны аб 2020-м

Кіраўнік МУС таксама нагадаў аб падзеях пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, заявіўшы, што тыя, хто ладзіў "хаос на вуліцах горада", затрыманы і ўжо адбываюць пакаранні.

"У 2020-м годзе мы таксама гаварылі, што ўсе грамадзяне, якія ўчынілі хаос на нашых вуліцах, яны ўсе будуць устаноўлены і затрыманы – так і адбылося. На сёння па ўзбуджаных крымінальных справах многія ўжо адбываюць пакаранні", - папярэдзіў Кубракоў.

Ён таксама заклікаў "не ламаць свой лёс" і не слухаць тых, хто з-за мяжы заклікае парушаць дзеючае заканадаўства Беларусі.

Мінск, 27 лютага 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/209/63684
Текущая дата: 20.11.2024