Белорусский портал в Казахстане

Генадзь Давыдзька: Важна мець закон, які будзе ўзмацняць нашу дзяржаўнасць



Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька заявіў, што кожнай краіне трэба мець Асноўны Закон, які будзе ўзмацняць дзяржаўнасць.

«Мой прынцып — не трэба адкладаць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння. Таму з вялікай радасцю я датэрмінова прагаласаваў за будучыню нашай краіны, змяненні і дапаўненні, якія ўвайшлі ў праект Канстытуцыі», — расказаў ён. 

Парламентарый падкрэсліў, што ўдзел у рэферэндуме — гэта магчымасць паўдзельнічаць у будучыні сваёй Радзімы, якая бывае не ў кожнага ў жыцці.

«У кожнага ёсць магчымасць працаваць, плаціць падаткі, але месца працоўнаму подзвігу ёсць — гэта волевыяўленне за новую Канстытуцыю. Бо тыя, хто прыйдзе сёння галасаваць з унукамі, у будучым будуць успамінаць аб гэтай падзеі. Цяпер, калі мы бачым, што адбываецца ў свеце, нам так важна мець закон, які будзе ўзмацняць нашу дзяржаўнасць, сацыяльную актыўнасць дзяржавы, удзел грамадзян у кіраванні сваёй краінай — гэта вельмі важна», — канстатаваў Генадзь Давыдзька. 

Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 27 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/209/63687
Текущая дата: 20.11.2024