Аб гэтым паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 сакавіка ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 31 студзеня 2022 года нумар 24 «Аб павышэнні пенсій» павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля) на 7 працэнтаў.
У выніку павышэння сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў сакавіку складзе Br580 (уключаючы надбаўкі і даплаты) і павялічыцца на 13,2 працэнта адносна сакавіка 2021 года.
Пенсіі па ўзросце з 1 сакавіка адносна лютага павялічацца ў сярэднім на Br34, тэмп росту — 106,3 працэнта.
«Павелічэнне памеру пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе сваё — у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі», — звярнулі ўвагу ў ведамстве.
На павышэнне пенсій будзе накіравана Br75,7 млн у месяц, Br757 млн — да канца года. У цэлым на выплату пенсій у гэтым годзе запланавана каля Br16,1 млрд.
Звязда, 1 сакавіка 2022
Звязда, 1 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/209/63829
Текущая дата: 20.11.2024