Рэканструкцыя кінатэатра «Перамога» пачалася ў Мінску, паведамляе тэлеграм-канал ДВА «Мінскбуд».
Кінатэатр – помнік архітэктуры сярэдзіны ХХ стагоддзя, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Спецыялісты генпадраднага БУ-3 першага трэста пачалі дэмантажныя работы на аб’екце: разбіраюць перагародкі, падлогавыя пакрыцці і сцяжкі, падвесныя столі, збіваюць плітку са сцен.
У ходзе рэканструкцыі ў будынку будзе праведзена ўнутраная перапланіроўка. Хол кінатэатра чакае рэстаўрацыя: адновяць паўкруглыя фрэскі пад скляпеннямі, масіўныя дзвярныя канструкцыі, ляпны дэкор на калонах і карнізах, вялікія люстры. Рэстаўрацыйныя работы будуць выкананы таксама на фасадзе будынка.
Згодна з праектам, на рэканструкцыю «Перамогі» адведзена 17 месяцаў.
Між тым, у ходзе дэмантажу адной з перагародак кінатэатра пад гіпсакардон будаўнікі знайшлі цікавую карціну. Ці ўяўляе твор мастацкую каштоўнасць, вызначыць спецыяліст, запрошаны будаўнікамі на аб’ект.
Звязда, 23 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/211/63603
Текущая дата: 20.11.2024