Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Ваеннаслужачыя Лідскага пагранатрада 2 ліпеня ў час рэалізацыі аператыўнай інфармацыі пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў атрада спецыяльнага прызначэння "Тайфун" унутраных войскаў у Воранаўскім раёне затрымалі групу асоб.
У час агляду жылых і нежылых пабудоў знойдзена і канфіскавана дзевяць GPS-трэкераў, чатыры акумулятарныя батарэі і пяць вінтоў да беспілотніка, зарадная станцыя, два прыборы начнога бачання, дзве радыёстанцыі, ноўтбук, мабільны тэлефон, чатыры вадалазныя касцюмы і аўтамабіль.
Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх фактаў проціпраўных дзеянняў групы.
4 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
4 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/22/74604
Текущая дата: 15.11.2024