Аб гэтым паведамляе Мінгарвыканкам.
З 20.00 да 22.00 на плошчы Свабоды выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі. Таксама ў гэты час будзе працаваць танцпляцоўка «Горад, які танцуе» на арт-тэрасе Верхняга горада.
З 17.00 да 18.00 мінчан і гасцей сталіцы запрашае тэатральная гасцёўня ў Ракаўскім дворыку (вул. Ракаўская, 25). Беларускі дзяржаўны моладзевы тэатр прадставіць харэаграфічны спектакль «Прыгажосць».
Днём па традыцыі адбудуцца пешаходныя экскурсіі з Музеем гісторыі Мінска, разгорнецца бібліятэка пад адкрытым небам.
Звязда, 6 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/22/74666
Текущая дата: 15.11.2024