Белорусский портал в Казахстане

ДПК: Амаль 2,9 тыс. фур чакаюць уезду ў Еўрасаюз



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Менш за ўсё фур за 24 гадзіны прайшло ў Літву праз літоўскі «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»). Яго кантрольныя службы аформілі ўсяго 15% вялікагрузаў ад нормы.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгораўшчына») на ўезд у ЕС фіксуецца 660 грузавікоў. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю прайшло 56% аўто.

Уезду ў Польшчу перад пунктам пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») чакаюць 800 велікагрузаў. Яго кантрольныя службы за суткі аформілі 44 працэнты фур ад нормы.

На граніцы з Польшчай і Літвой прастойваюць 690 легкавых машын. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). Яго супрацоўнікі за суткі прынялі на сваю тэрыторыю 32 працэнты транспарту ад нормы.

Перад літоўскімі пагранпераходамі «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») сабралася 50 і 40 легкавушак адпаведна. Іх кантрольныя службы аформілі 50 працэнтаў і 76 працэнтаў аўто.

Перад польскім «Церэспалем» (сумежны «Брэст») на ўезд у ЕС таксама фіксуецца 47 аўтобусаў.

Звязда, 29 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/23/75059
Текущая дата: 28.12.2024