Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 191 дзень.
Якія падзеі адбыліся 23 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 чэрвеня
У 1941 годзе войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
У 1944 годзе савецкія войскі пачалі аперацыю "Баграціён".
Хто нарадзіўся 23 чэрвеня
1962 год: Вадзім Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне заалогіі і экалогіі.
Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Ганна Ахматава і амерыканскі пісьменнік Рычард Бах.
23 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць галоўнае дванадзесятае свята Сёмуху (Пяцідзесятніцу).
Таксама сёння шануюць памяць двух святапакутнікаў Цімафеяў – Прускага і Ульянава.
Дзень лічыўся не вельмі добрым, а знаменні, якія з`яўляліся 23 чэрвеня, трактаваліся як неспрыяльныя. Па павер`і, у гэты дзень духі маглі хадзіць па зямлі і турбаваць людзей.
Асабліва дрэнна было разбіць 23 чэрвеня люстэрка або ўбачыць вясёлку – яна прадвяшчала галодны год. Сцерагліся таксама пажараў.
Калі ў гэты дзень не бачна казурак – чакаецца перамена надвор`я.
Sputnik Беларусь, 23 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/24/74522
Текущая дата: 15.11.2024