Белорусский портал в Казахстане

ХI Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» пройдзе 13-15 верасня ў Гомелі



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.

«Сожскі карагод» — сапраўднае свята танца і культурны брэнд Гомельскага рэгіёна, які ператварыў Гомель у танцавальную сталіцу Беларусі, заявілі ў Міністэрстве культуры. Атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення 11-ы раз аб’яднае ў горадзе над Сожам усіх аматараў харэаграфічнага мастацтва з краін блізкага і далёкага замежжа.

Фестываль «дае магчымасць гледачам і ўдзельнікам дакрануцца да вытокаў духоўнасці і хараства роднай зямлі, праз майстэрства танца адчуць непаўторнасць і ўнікальнасць танцавальнай спадчыны краін-удзельніц», дадалі ў ведамстве.

«Расійскія калектывы прадставяць танцавальную палітру ад Урала да Бранска. Гледачоў чакае сустрэча з грузінскімі і азербайджанскімі ансамблямі, а таксама экзатычнымі танцорамі са Шры-Ланкі. Чакаецца прыезд і іншых харэаграфічных калектываў з усходніх краін, а таксама блізкага і далёкага замежжа», — пракаментаваў праграму свята танца галоўны рэжысёр фестывалю Пётр Свярдлоў.

Звязда, 8 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/25/74900
Текущая дата: 28.12.2024