Белорусский портал в Казахстане

ДАІ нагадала аб правілах перамяшчэння на электрасамакаце



Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што электрасамакат адносіцца да сродку персанальнай мабільнасці, выкарыстанне якога рэгламентавана правіламі дарожнага руху.

Забараняецца рухацца з хуткасцю больш за 25 км/г, перасоўвацца на сродках персанальнай мабільнасці ва ўзросце да 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон), пры выхадзе (выездзе) на праезную частку дарогі і руху па ёй здзяйсняць дзеянні, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху, перавозіць іншых асоб па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі для сядзення, прадугледжанымі канструкцыяй сродку персанальнай мабільнасці.

Звязда, 7 червеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/26/74373
Текущая дата: 15.11.2024