Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 6 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 208 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 чэрвеня

У 1757 годзе ў Віцебску згарэў Ніжні замак.
У 1962 годзе было заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
У 1997 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Саудаўскай Аравіяй.

Хто нарадзіўся 6 чэрвеня

1841 год: Элаіза Ажэшка, польская пісьменніца.
1947 год: Валерый Даўгала, сучасны беларускі мастак-манументаліст.
1947 год: Уладзімір Матрос, акцёр, рэжысёр Гомельскага тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі.
1950 год: Аляксей Дудараў, беларускі драматург.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі мастак Дыега Веласкес, рускі паэт і пісьменнік Аляксандр Пушкін і рускі мастак-перасоўнік Канстанцін Савіцкі.

6 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Сімяона, стоўпніка на Дзіўнай гары, і Мікіты, стоўпніка Пераяслаўскага.

У гэтыя дні цвіце шыпшына. Вельмі карысныя не толькі яе плады, але і пялёсткі кветак, з якіх у даўніну варылі мёд, дадавалі ў варэнне і гарбату.

Калі цвіце не толькі шыпшына, але і суніцы, хутка пойдуць сыраежкі, і іх будзе шмат. Калі кветкі шыпшыны закрыліся ў сярэдзіне дня, гэта прадвяшчае дождж.

Sputnik, 6 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/26/74380
Текущая дата: 15.11.2024