Белорусский портал в Казахстане

Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць запазычанасць па крэдытах ААТ "Магілёўхімвалакно"



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 мая 2024 года нумар 362, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, урад пастанавіў Агенцтву па кіраванні актывамі набыць актывы па крэдытах, прадастаўленых адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "Белзнешэканамбанк" і сумесным беларуска-расійскім адкрытым акцыянерным таварыствам "Белгазпрамбанк", з улікам удакладнення сум запазычанасці на дату перадачы актываў.

Для таго каб выкупіць актывы, агенцтва выпусціць аблігацыі ў беларускіх рублях з устаноўленай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка з улікам яе змянення.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

27 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/28/74261
Текущая дата: 15.11.2024